Вайна1717

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну

Пры гэтым Трамп запэўніў, што аказвае «вялікі ціск» на Расію.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зрабіў «вялікую саступку» на перамовах па завяршэнні вайны ва Украіне, адмовіўшыся ад поўнага захопу краіны, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. «Спыненне вайны, спыненне захопу ўсёй краіны — даволі вялікая саступка», — сказаў Трамп падчас сустрэчы ў Авальным кабінеце з прэм'ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарэ Стэрэ, піша CNN.

На пытанне журналістаў, ці давядзецца Украіне саступіць акупаваныя тэрыторыі Расіі дзеля спынення агню, Трамп адказаў унікліва: «Гэта залежыць ад таго, якая менавіта тэрыторыя». Ён нагадаў, што Украіна страціла «шмат тэрыторый». Так, з ягоных слоў, вярнуць Крым «будзе вельмі цяжка».

Пры гэтым Трамп запэўніў, што аказвае «вялікі ціск» на Расію. Кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што ў яго ёсць «свой дэдлайн» для заключэння мірнай здзелкі.

«А пасля гэтага ў нас будзе зусім іншы падыход, але я думаю, што ёсць вельмі добрыя шанцы дасягнуць дамоўленасці», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Ён прапанаваў журналістам спытаць яго аб прагрэсе ў гэтым пытанні праз два тыдні.

Каментары17

  • понятно
    25.04.2025
    Путин надиктовывает трампу, трамп озвучивает.
  • Andrew
    25.04.2025
    Какой же он все-таки идиот!!!
  • Проста лапідар
    25.04.2025
    А што, пуцін ужо адмовіўся ад захопу ўсёй Украіны? Нават калі будзе нейкае прыпыненне агню, без гарантый бяспекі пуцін зноў нападзе, калі адновіць сілы. Няўжо можна быць такім лапідарным, каб гэтага не разумець

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка3

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА

Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў7

Трамп заклікаў Пуціна спыніцца13

Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка2

«Норм ці стром працаваць у калгасе?» Беларускія аграрыі адказалі на няпростыя пытанні пра сваё жыццё

Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка3

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць