Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»
Студэнта Гродзенскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа будуць судзіць за паведамленні, адпраўленыя маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн», піша тэлеграм-канал «Право имеют» са спасылкай на апублікаваныя нядаўна матэрыялы для ідэалагічнай работы на сайце Лідскага райвыканкама.

Крымінальную справу адносна студэнта 2005 года нараджэння завялі 3 сакавіка. Як сказана ў публікацыі, хлопец адпраўляў паведамленні ў чат «Беларускага Гаюна» з 2022 года. Яго абвінавачваюць па артыкуле аб садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (часткі 1 і 2 артыкула 361-4 КК).
У лютым 2025 года стала вядома пра тое, што невядомыя атрымалі доступ да чату маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага праект спыніў працу, а праваабаронцы паведамлялі пра некалькі затрыманняў.
Каментары