Слуцкі РАУС паведаміў пра пошук 54-гадовага жыхара Слуцкага раёна Анатоля Ермаліцкага, які 24 лютага гэтага года паехаў на заробкі ў Расію і знік. Пры гэтым сілавікі згадваюць, што такія выпадкі не толькі не адзінкавыя, але апошнім часам сталі больш распаўсюджанымі.

«Слуцкі РАУС інфармуе, што ў апошні час пачасціліся факты вышуку без вестак зніклых за межамі Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць на заробкі (часцей за ўсё ў Расійскую Федэрацыю) і па сваёй легкадумнасці не папярэджваюць сваякоў пра ад'езд, а таксама пасля перастаюць выходзіць на сувязь.
У выпадку неабходнасці ад'езду на працу рэкамендуем абавязкова паведамляць пра свае планы сваякам, пакідаць ім свае кантакты і кантакты сваіх знаёмых (працадаўцаў), не згаджацца на «сумнеўныя» заробкі і заработную плату «у канвертах», — папярэджваюць слуцкія міліцыянеры.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары
С 1990-х ехали за рублём, а возвращались в гробу.
У 2021 уласнік бюро рытуальных паслуг невялічкага райцэнтра на Палессі распавёў што за год прывезлі 20 чалавек забітых адтуль.... Ён так і сказаў: "Каб я вырашаў, то даўно зачыніў бы мяжу з гэтымі вырадкамі. Хлопцы працуюць, а потым мясцовыя адсочваюць іх пасля таго як ім выдалі заробак і забіваюць."
мяркую што па усей краіне лік ідзе на тысячы забітых штогод.