Вайна22

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя

Удар быў таксама нанесены па Харкаве.

У выніку расійскага ўдару ракетамі і дронамі ў Кіеве гэтай ноччу, паводле апошніх звестак, загінулі дзевяць чалавек, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на выратавальную служба Украіны.

«Паводле папярэдніх звестак, загінулі дзевяць чалавек, 63 пацярпелі, 42 шпіталізаваныя, сярод іх — шасцёра дзяцей», — піша Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый у сацсетках.

Выратавальнікі паведамляюць, што працягваюць пошукі людзей пад заваламі жылых дамоў.

Пажары, як піша ДСНС, успыхнулі ў гаражах, а таксама ў нейкіх адміністрацыйных і нежылых будынках. Акрамя таго, гарэлі аўтамабілі.

Таксама расіяне два разы ўдарылі па Харкаве.

«Харкаў другі раз за ноч — пад атакай крылатых ракет. Было чутна два выбухі, у паветры яшчэ ёсць ракета», — напісаў у тэлеграм-канале мэр Харкава Ігар Церахаў.

Пра ракеты, што ляцелі на Харкаў, і выбухі паведамілі і многія маніторынгавыя і навінавыя ўкраінскія тэлеграм-каналы.

Перад гэтым Церахаў расказаў, што падчас першай хвалі ўдараў у Харкаве было 19 траплянняў ракет і «шахедаў».

«Былі трапленні сямі крылатых ракет, акрамя таго, былі трапленні 12 шахедаў па вытворчым прадпрыемстве горада Харкава, акрамя таго, побач з жылымі дамамі: прыватнымі жылымі дамамі і шматпавярховымі жылымі дамамі», — сказаў мэр.

Некаторыя з харкаўскіх карыстальнікаў сацсетак паведамлялі, што трапленні былі ў раёне Харкаўскага трактарнага завода.

Каментары2

  • Лявон
    24.04.2025
    Трамп прымушае Зяленскага капітуляваць
  • трамп одобряет и ему нравится
    24.04.2025
    А трамп поддерживает и одобряет !!!! И недоволен Зеленским !

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць