Грамадства1313

Дзеячы культуры наракаюць, што музыкант Пятро Клюеў пазычыў у іх грошы і не аддае месяцамі

Ён не рэагуе ў сацсетках і не адказвае на званкі.

Пятро Клюеў — піяніст, аўтар, выканаўца з Гродна, экс-удзельнік гурта ЛСП. Вывучыў філасофію ў Аўстрыі, міжнародныя стасункі ў Папскім ўніверсітэце ў Рыме. У 2020 годзе музыка падтрымаў беларускія пратэсты. Зараз жыве ў Варшаве. У снежні выпусціў новы альбом Punk’s Line. Фота Reform.news

Reform.news звярнуў увагу на допіс у суполцы «Беларусы Варшавы» пра тое, што, магчыма, знік чалавек. Прычым чалавек вядомы — музыка і прадпрымальнік Пятро Клюеў. «Сябры, шукаю Пецю Клюева. Калі вы таксама яго шукаеце — ці ведаеце, дзе ён зараз, напішыце ў каментары», — напісаў карыстальнік пад нікам ArticulateCapybara657.

Высветлілася, што Пятро Клюеў залёг на дно ў сувязі з вялікай колькасцю пазыкаў. Але знік не для ўсіх, а толькі для абраных.

Інфармацыя пра выступы Клюева з’яўляецца ў закрытых чатах — напрыклад, музычны сэт выканаўцы быў анансаваны ў праграме «арыстакратычнага вечара» ў варшаўскім The Backstage Bar, там жа Пятро мусіў быў выступаць і з лекцыяй пра будучыню біткоіна. 

Па словах выкладчыка Алеся Лагвінца, музыкант павінен яму каля 400 даляраў.

«Ён напісаў мне ў сацсеткі ў лютым 2025 года. Гэта было а 5-й раніцы. Пятро напісаў, што ляціць з Амерыкі, і яму пільна трэба грошы на рахунак. І што на наступны дзень, калі ён дабярэцца да Варшавы, то аддасць. Потым «наступны дзень» пераносіўся некалькі разоў. Цэлы тыдзень ён казаў, што ў шпіталі, тое ды сёе».

Пасля Клюеў перастаў адказваць на званкі.

Падобная сітуацыя і ў музыкі Алеся Плоткі. Ён паўгода назад пазычыў Клюеву суму грошай з двума нулямі «да заўтра».

«Ведаю, што ёсць людзі, якія шукаюць Пятра і сцвярджаюць пра значна большыя, сур’ёзныя сумы», — падсумоўвае Алесь.

Пятро Клюеў запэўнівае, што з ім усё ў парадку, што ён дасяжны, але, маўляў, сам не можа знайсці людзей, каб вярнуць ім грошы.

Поўная версія тэксту — на Reform.news.

Каментары13

  • Рэкс
    27.04.2025
    Улетел на пару с Мельниковой
  • Сина
    27.04.2025
    Гузеева таким типам давно имя дала …
  • Пракоп
    27.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць