Свет88

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е

І ў ЗША, і ва Украіне перадусім не разумеюць, навошта боку, які нібыта хоча міру, аб'яўляць перамір'е на тры дні, калі можна прынамсі на 30, або і ўвогуле назусім.

Уладзімір Пуцін

Дональд Трамп настойвае на пастаянным спыненні агню ва Украіне, заявіла прадстаўніца Белага дома Кэралайн Лівіт, каментуючы абвешчанае Крамлём трохдзённае перамір'е. Лівіт паведаміла журналістам, што Трамп усё больш расчараваны як Уладзімірам Пуціным, так і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, і што абодва бакі павінны сесці за стол перамоў для заканчэння вайны.

У той жа час міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заклікаў да неадкладнага спынення агню:

«Калі Расія сапраўды хоча міру, яна павінна неадкладна спыніць агонь. Навошта чакаць да 8 мая? Калі можна спыніць агонь проста цяпер і падтрымліваць яго на працягу 30 дзён — каб гэта было па-сапраўднаму, а не проста дзеля параду. Украіна гатовая падтрымаць устойлівае, трывалае і паўнавартаснае спыненне агню. І менавіта гэта мы ўвесь час прапануем — хоць бы на 30 дзён», — напісаў ён.

Сёння стала вядома, што Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е «з нуля гадзін з 7 на 8 мая да нуля гадзін з 10 на 11 мая» — на той час, калі ў Расіі будзе святкавацца 80-годдзе перамогі над Германіяй у Другой сусветнай вайне.

Каментары8

  • Ботам
    28.04.2025
    Filipp, Расійскі бот, тваё Ху@ло нічога не атрымае, колькі ты не цытыў сваю метадычку. Ідзі ў касу за расійскімі рублямі.
  • Ботам
    28.04.2025
    Як заўсёды Пуцін хлусіць і як на Пасху нічога не будзе.
  • Давай зараз
    28.04.2025
    Хопіць забіваць украінцаў зараз, давай спыняй і рабі перамір'е, а не гуляй з Трампам.

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць