Мінулай ноччу ў Беларусі перакрылі рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў
23 рэкорды холаду перакрытыя мінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях, сведчыць праведзены выданнем «Позірк» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета. Адзін рэкорд пратрымаўся 132 гады, яшчэ адзін — 123.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
У Васілевічах Рэчыцкага раёна тэмпература апусцілася да 4,5 градуса марозу, перапісаны мінімум, які трымаўся з 28 красавіка 1893 года (-3,2).
У Пінску паветра астудзілася да мінус 2,4 градуса, ранейшы экстрэмум ночы быў зафіксаваны 28 красавіка 1902 года (-1,6).
Каментары