Грамадства1313

«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі аказалася пшыкам

Прызнанне Масквой удзелу паўночнакарэйскіх войскаў у баях ва Украіне ставіць Аляксандра Лукашэнку ў цікавае становішча. 

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 23 кастрычніка 2024 года. Sefa Karacan Anadolu via Getty Images

«Лухта! Гэта эскалацыя ваеннага канфлікту. Ніколі Пуцін не пойдзе на тое, каб каго-небудзь угаворваць, каб узброеныя сілы якой-небудзь краіны ўблытваліся ў СВА і ў канфлікт ва Украіне, асабліва, як кажуць вайскоўцы, «на перадавой», на лініі сутыкнення», — казаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Бі-Бі-Сі.

Гэта было ў кастрычніку 2024 года, стэнаграма размовы яшчэ вісіць на афіцыйным сайце.

«То-бок КНДР не адпраўляе сваіх вайскоўцаў?» — удакладніў журналіст Стывен Розенберг. 

«Я ў гэта не веру. І ўчора паўночнакарэйцы заявілі, што гэта варажба на кававай гушчы. Ніколі такіх размоў і перамоў не было.

Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар. У Расіі насельніцтва хапае, каб весці ваенныя дзеянні», — пераконваў Аляксандр Лукашэнка. 

«Калі гэта [удзел войск КНДР у канфлікце] пацвердзіцца, вас хвалюе такая сітуацыя?» — не адставаў Розенберг. 

«Гэта будзе крок да нейкай эскалацыі канфлікту, калі на лініі сутыкнення з'явяцца чыесьці ўзброеныя сілы, нават беларускія. Нават калі б мы ўвязаліся ў вайну, гэта быў бы шлях да эскалацыі. Бо вы, англасаксы, адразу б заявілі, што ў канфлікт уцягнулася саюзная краіна, значыць, НАТА мае права дапамагчы Украіне. Значыць, натаўскія войскі былі б уведзеныя ва Украіну. Магчымы такі варыянт? Магчымы. Пуцін і гэты варыянт пралічвае — трэба яму гэта ці не. Але вы кажаце пра КНДР — дзе Карэя, а дзе Беларусь? Пуцін ніколі перад мной не ставіў пытанне аб тым, каб мы ўвязаліся ў гэтую бойку. Ні ён, ні Шайгу, ні цяперашні міністр абароны Белавусаў. Ніколі не ставілі перад намі такое пытанне», — заяўляў Аляксандр Лукашэнка.

Раней вялікі розгалас набылі выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што вайна скончыцца за тры-чатыры дні і з якіх кірункаў на Беларусь рыхтаваўся напад.

Каментары13

  • Лёлік з-пад Лімасола
    28.04.2025
    бураціна пасталеў, але хлусіць не спыніўся
  • Беларус
    28.04.2025
    ШОС
  • Zink
    28.04.2025
    Перестаньте мешать факты. Корейские солдаты не воюют в Украине - это факт. Воюют они в Курской области на территории Росии.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць