Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны
Абавязковым патрабаваннем Масквы для заканчэння вайны ва Украіне з'яўляецца прызнанне ўсім светам расійскай анексіі ўкраінскіх тэрыторый. Пра гэта ў інтэрв'ю бразільскай газеце O Globo заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

«Імператывам з'яўляецца міжнароднае прызнанне расійскай прыналежнасці Крыма, Севастопаля, ДНР, ЛНР, Херсоншчыны і Запарожжа», — сказаў Лаўроў.
Акрамя таго, па яго словах, Кіеў павінен адмовіцца ад уступлення ў НАТА і пагадзіцца на «пазаблокавы статус», а ўсе абавязкі Украіны «павінны быць юрыдычна замацаваныя, мець механізмы забеспячэння і насіць бестэрміновы характар».
«На парадку дня стаяць задачы дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, скасавання санкцый, судовых пазоваў і ордараў на арышт, вяртання «замарожаных» на Захадзе расійскіх актываў», — працягнуў Лаўроў.
Ён дадаў, што Крэмль таксама мае намер дамагацца «надзейных гарантый бяспекі» ад пагроз, якія «ствараюцца варожай дзейнасцю НАТА, Еўрасаюза і іх асобных дзяржаў-членаў» на заходніх межах Расіі.
«Іншы вынік, акрамя безумоўнай паразы Масквы, разглядаецца ў Брусэлі як геапалітычны пройгрыш […] Адначасова ў ЕС вядзецца падрыхтоўка да накіравання ва Украіну вайсковых кантынгентаў дзяржаў НАТА, насуперак нашым папярэджанням аб непрымальнасці такога кроку. Працягваюцца пастаўкі ўзбраенняў Кіеву», — паскардзіўся Лаўроў.
Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША
«Як да вас англічан занесла?» Лаўроў абурыўся, што ва Узбекістане надпіс на помніку аформілі не па-руску
Лаўроў: Нават калі Масква і Вашынгтон не дасягнуць пагаднення, расійскі бок ведае, як забяспечыць абараназдольнасць
Лаўроў запатрабаваў распусціць НАТА
Каментары