Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках
Прапагандыст Рыгор Азаронак не пакінуў без адказу допіс праўладнай блогеркі Зоі Серады. Тая не вытрымала хлусні афіцыйнай прапаганды, што сцвярджае, нібыта бульбы ў беларускіх крамах хапае, а яе дэфіцыт — прыдумка «збеглых». Серада параіла Азаронку «падняць ж*пу, праехаць па магазінах ды расказаць нармальна людзям, чаму такая сітуацыя з бульбай».

«Падняў ж*пу і прашвырнуўся па найбліжэйшых гандлёвых кропках на прадмет картохі і гародніны. Вынік на фота», — напісаў Азаронак і апублікаваў фота свайго паходу па крамах.

Як сцвярджае Азаронак, у мінскіх крамах усё выдатна, усяго хапае. Для пераканаўчасці сваіх слоў прапагандыст дадаў свае ўлюбёныя хамаватыя кпіны: «Але ўсе мы выдатна разумеем, што я быў у спецразмеркавальніку Адміністрацыі прэзідэнта. Прыехаў на «Чайцы». А ў рэальных крамах нічога няма. Толькі камбікорм», — напісаў Азаронак.
І апублікаваў фота, на якіх немагчыма зразумець, дзе рабіліся гэтыя фоткі, у якіх крамах сталіцы яго чытачы могуць купіць гэта багацце — ці ў зале вялікай крамы, ці на рынку, ці на айчынных складах, якія вельмі хваліў МАРГ, маўляў, там усяго хапае.
На адной з фотак бульба выглядае так, быццам яе праўда адабралі ў свіней, як і пісала Зоя Серада.


Каментары
ну. а што я сказала)