Свет

Ліст з «Тытаніка» прадалі на аўкцыёне за 350 тысяч еўра

У Вялікабрытаніі на аўкцыёне прадалі рэдкі ліст, напісаны на борце «Тытаніка» ўсяго за некалькі дзён да яго крушэння. Аўтар — амерыканскі бізнэсмен і пісьменнік Арчыбальд Грэйсi, піша Bild.

Ліст, датаваны 10 красавіка 1912 года, пайшоў з малатка за рэкордную суму — каля 350 000 еўра.

«Гэта адзін з самых каштоўных лістоў такога кшталту, якія нам вядомыя», — заявілі ў аўкцыённым доме Henry Aldridge & Son.

Грэйсі, пасажыр першага класа, напісаў сябру ў Англіі: «Гэта прыгожы карабель, але я пачакаю канца падарожжа, перш чым выкажу сваё меркаванне пра яго». Ён апісвае раскошу лайнера і забавы на борце.

Ужо на наступны дзень, 11 красавіка, ліст быў адпраўлены з ірландскага порта Квінстаўн — гэта быў апошні прыпынак перад Атлантыкай. Усяго праз тры дні, у ноч на 15 красавіка, лайнер сутыкнуўся з айсбергам і затануў, забраўшы жыцці амаль 1500 чалавек.

Грэйсі дапамагаў пасажырам сесці ў выратавальныя шлюпкі, але ў нейкі момант яго змыла за борт. Ён здолеў даплысці да перакуленай шлюпкі і чатыры гадзіны правёў у ледзяной вадзе, перш чым яго выратавалі. Ён аказаўся ў ліку 712 тых, хто выжыў.

Пасля выратавання Арчыбальд Грэйсі напісаў кнігу The Truth about the Titanic («Праўда пра Тытаніка»), якая стала бестсэлерам. Але сам ён так і не акрыяў ні фізічна, ні маральна: праз усяго восем месяцаў пасля катастрофы, 4 снежня 1912 года, ён памёр у Нью-Ёрку ад ускладненняў, выкліканых дыябетам і пераахаладжэннем.

Каментары

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў8

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку25

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну24

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць4

У Арызоне на хуткасці 340 км/г перакулілася лодка, якая спрабавала пабіць рэкорд хуткасці1

Мінчук месяц змагаецца з таблічкай «Купляйце беларускае» ў краме: яе прымацавалі на расійскія сыркі4

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч12

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне14

Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу13

Рыбак пад Мазыром злавіў аграменнага сома — змагаўся 30 хвілін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў8

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць