Эканоміка

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Сэрвісы па падборы гатэльных нумароў у Мінску выдаюць «на вашы даты нічога няма», калі паспрабаваць пашукаць сабе пакой з 30 красавіка да 4 мая. Гэта дні, калі расіяне гуляюць. Простая лагістыка ў бок Беларусі і адсутнасць чэргаў зрабілі Мінск турыстычным хітом. На рынку засталіся лічаныя кватэры ў арэнду, за аднушкі просяць больш за 3000 рублёў. 

Мінск

Знайсці нумары ў прыстойных гатэлях ужо немагчыма. На ўвесь Мінск, згодна з сэрвісам «Астравок», на 30 красавіка — 4 мая засталося пару пакояў у гэст-хаўсах.

І амаль не засталося арэндных кватэр. На расійскіх агрэгатарах іх вобмаль, і там ужо надта завышаныя цэны з разлікам на тых, хто не лічыць грошы, або на тых, хто не разбіраецца ў цэнах. Нейкія разумнікі спрабуюць здаць трохпакаёўку за 7000 беларускіх рублёў. 

Уяўленне аб рынкавых цэнах на гэтыя даты дае Куфар. Там самы танны варыянт на чатыры ночы ў Мінску — 1200 рублёў. Але гэта яшчэ гуманна і такі варыянт усяго адзін. 

Астатнія цэны ў раёне 2000 рублёў за ардынарную аднапакаёўку ў зоне шчыльнай забудовы на краі горада.

Але не зусім ясна, ці ўдасца рэальна зняць кватэры за 1500-2000 беларускіх рублёў, таму што гэта састарэлыя абвесткі. Магчыма, яны ўжо зарэзерваваныя, або з гаспадарамі не атрымаецца згандлявацца па такой «нізкай» цане.

Сёння, напрыклад, аднушку на Малінаўцы выстаўлялі ўжо па цане 3150 рублёў за 4 ночы — гэта 210 еўра за суткі. За такія грошы можна зняць прыстойныя апартаменты ў адносным цэнтры Лондана. 

Іншыя выстаўленыя сёння абвесткі прапануюць прыкладна такі ж парадак цэн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне13

Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу13

Рыбак пад Мазыром злавіў аграменнага сома — змагаўся 30 хвілін4

Арыне Сабаленцы давялося вячэраць крэветкамі з прычыны блэкаўта ў Іспаніі2

Наталля Цылінская: Замужам я была чатыры разы. Мы створаны, каб нас насілі на руках, калі крыху буйнейшая — пакліч сябра8

Узарваны пад Масквой генерал Маскалік рыхтаваў для Пуціна матэрыялы пра вайну ва Украіне2

Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні: Старыя адносіны з ЗША скончыліся

У экспертызе захраслі праекты бюджэтных аб'ектаў1

У ДТЗ з аўтобусам пад Варшавай пацярпеў грамадзянін Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць