Грамадства66

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы

«Я вяртаюся дадому», — напісаў у фэйсбуку Максім Дзенісевіч, які да восені 2020 года служыў у Беларусі ва Унутраных войсках, а пасля, не жадаючы ваяваць з уласным народам, звольніўся з іх і выехаў за мяжу. Але мае на ўвазе ён вяртанне не фізічнае, а духоўнае — вяртанне да каранёў праз засваенне беларускай мовы.

Максім Дзенісевіч. Фота з фэйсбука

«Чым больш разважаю, тым ясней разумею адну простую рэч: я не атрымліваю сапраўднай насалоды ад размовы па-расейску. Больш за тое — адчуваю ўнутраную няёмкасць, калі хтосьці звяртаецца да мяне на «языке»…

Гэта не пра веданне мовы. Гэта пра нешта больш глыбокае, магчыма, пра душу.

Калі я чую беларускую мову або сам размаўляю па-беларуску, усё ўнутры нібыта становіцца на сваё месца. Знікае трывожнасць, прыходзіць ціхая радасць, нават цяпло, якое ты ніколі не зможаш апісаць.

І яшчэ адна праўда: калі вяртаешся да сваёй роднай мовы, на пачатку, трасянка амаль непазбежная. Гэта як размытая дарога дадому пасля доўгай вандроўкі. Але трасянка — гэта толькі пераходны этап, а не месца для спынення!

Трасянка — гэта абсалютна агідная рэч, якая знішчае нашу мову, пераўтварае яе ў нешта калгаснае (колхозное), другаснае, насмешлівае. І калі мы сапраўды любім сваю мову, мы павінны выкарыстоўваць трасянку як пераходны этап, каб выкінуць яе як старыя лапці і загаварыць чыстай, годнай беларускай мовай.

Мова — гэта не толькі словы. Гэта частка таго, хто ты ёсць. І я ўсё мацней адчуваю: беларуская мова — гэта мая родная прастора, мая сіла і мой сапраўдны дом.

Я вяртаюся дадому. І ніхто больш не прымусіць мяне забыцца дарогу», — напісаў Максім Дзенісевіч.

Максім Дзенісевіч звольніўся з унутраных войск восенню 2020 года. Год таму ён расказаў «Нашай Ніве» пра тое, чым яму прыходзілася займацца на працы, колькі чалавек ахоўвае Лукашэнку, а таксама пра мару навучыць беларусаў замежжа трымаць у руках зброю.

Каментары6

  • %
    29.04.2025
    Павага чалавеку.
  • Найперш не галасі!
    29.04.2025
    Цалкам слушна. Мае рацыю.
    Русский язык тут не выцягвае: для нас русский язык не культура, русский язык для нас гэта толькі рускі мат.
    Нікому тут не цікавыя ані Чэхаў з Дастаеўскім, ані рэпертуар Большого театра, ані штосьці там ў іх яшчэ.
    Рускакультурнымі мы не сталі і не становімся, безкультурнымі так, становімся.
    Таму, звычайная рэч, пошук людскасці і чалавечага сэнсу, перспектываў вось і прыводзіць да беларускай мовы.
    Так адбываецца і з паасобнымі людзьмі, што здольныя зрабіць выбар, так адбываецца і з грамадствам: цалкам натуральна, калі рускамоўны грамадзянін дабіваецца беларускіх школаў і дзяржаўнасці беларускай мовы.
    Пакуль што іншага спосабу вяртання да сябе, да людскасці не прыдумана.
    А гэты спосаб, вяртанняе праз мову неаднойчы засведчыў выніковасць.
  • бабруйчанін
    29.04.2025
    МОЦНА Трапна ...
    Я вяртаюся дадому. І ніхто больш не прымусіць мяне забыцца дарогу», — напісаў Максім Дзенісевіч.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення16

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць