Грамадства2929

«Я пакуль трымаюся». Ментусава пра працу з Каверыным і канфлікты

Паміж вядоўцамі ранішняга шоу «Обычное утро» Марынай Ментусавай і Канстанцінам Каверыным нярэдка іскрыць у эфіры — іх погляды на некаторыя тэмы заўважна разыходзяцца. У новым выпуску ТОКу Ментусава расказала, як ім працуецца разам.

«Мне здаецца, што Косця большасць таго, што гаворыць, робіць не са злосці, што ён шчыра жартуе, калі гаворыць, што трэба некага расстраляць на падворку. Прынамсі ён сам гаворыць, што гэта такія жарты, а калі вы не разумееце, то самі дурні», — выказвае сваё меркаванне Марына Ментусава адносна рэзкіх слоў яе калегі па эфіры Канстанціна Каверына.

Пры гэтым яна заўважае, што пытанне ў тым, ці сапраўды іншыя не разумеюць такіх жартаў, ці гэта ўсё ж такі мова гвалту, якая настолькі пранікла ў нашу культуру, што стала цалкам нармальнай.

Марина Ментусова Константин Каверин Марына Ментусава Канстанцін Каверын Marina Mentusova Konstantin Kaverin
Марына Ментусава і Канстанцін Каверын. Фота: скрын відэа TOK_talk / YouTube, асабісты архіў Каверына.

«Некаму нармальна жартаваць пра згвалтаванні, некаму — пра расстрэлы. Мне такое не падабаецца, але я разумею, што гэта часткова трохі скрыўленая норма нашага грамадства. Такая мова гвалту прымальная шмат у якіх культурах, на жаль, у беларускай таксама».

«Такіх гісторый павышэння голасу, празмернага эмацыйнага крыку… Я разумею, што ён гэта робіць таму, што яму гэта шчыра баліць, ён не абыякавы да нейкай тэмы. Як чалавек, на якога крычалі ў дзяцінстве, (…) я ператвараюся ў ступар, калі крычаць, але я разумею, што гэта распаўсюджаная гісторыя. Такое часта [здаралася], таму да такога, на жаль, прывыкла», — разважае Марына.

На пытанне, ці не было ў яе думак пакінуць эфір пасля таго, як Каверын яе раскрытыкаваў за допіс пра Дональда Трампа, Марына Ментусава адказала, што думкі аб сыходзе ў яе былі шмат разоў. Але зрабіць гэта не дазваляе адказнасць. «Размаўляць на такую вялікую аўдыторыю — гэта вялікі прывілей», — агучвае вядучая аргумент. Удзел у праграме дазваляе ёй займацца асветай і даносіць свае думкі па тых праблемах, якія яе цікавяць.

«Я пакуль трымаюся. Паглядзім, што будзе далей. То-бок я не «распісаная крывёю» на гады наперад. Але мне падаецца важным гаварыць, важна, каб было другое меркаванне. Нас, мне падаецца, глядзяць у тым ліку таму, што ў нас часта два цалкам палярныя меркаванні па пытаннях. І гэта цікава».

Ментусава заўважае, што яны з Каверыным вучацца весці дыскусію. Пры гэтым і яе паводзіны не заўсёды карэктныя:

«Мне падабаецца, што мы вучымся дыскутаваць. Бо я таксама магла паводзіць сябе не зусім карэктна: перакручваць, пераходзіць на асобы, раіць Косцю схадзіць да псіхатэрапеўта ў эфіры. Гэта не карэктна ў прынцыпе».

Па словах Марыны, гледачам таксама карысны гэты вопыт — вучыцца весці дыскусіі.

«Нас чакае вельмі складаная размова. Калі надыдуць перамены ў Беларусі, мы зразумеем, што мы цалкам па-рознаму з многімі людзьмі ўспрымалі, што такое правы чалавека, якой павінна быць Беларусь. Нас чакае вялікая колькасць дыскусій. Нам важна іх пачынаць. Як мінімум рыхтавацца да іх».

Марына заўважае, што ў яе няма задачы пераканаць Каверына. Яе задача — данесці інфармацыю, якую яна ведае.

«Я памятаю сябе дзесяць гадоў таму, якая жартавала пра «тупых фемак» (феміністак — НН), не ведаючы, што гэта такое. І я думаю, што мы вельмі часта абмяркоўваем з крытыкай, насміхаючыся, тое, што на самой справе проста не разумеем. Часам нешта не са злосці робім, а ад нейкага невуцтва ў нейкай тэме.

Таму мая задача не толькі ў адносінах да Косці, але і да гледачоў нашых — даць максімальна простай мовай адказы на складаныя пытанні. (…) Калі хоць нехта прыслухаецца да нейкіх фактаў, зможа іх патрымаць у галаве, вывучыць нешта больш, гэта значыць, што гэта ўжо на адну перамогу больш. Чалавек, які задумаўся, чалавек, які паставіў пад сумнеў сваё мысленне скрыначкі «чорнае-белае», гэта ўжо перамога».

Каментары29

  • Князюк
    27.04.2025
    Хотелось бы видеть в токе кого-то интересного. Пригласите пожалуйста Вячеслава Сивчика например
  • даведка
    27.04.2025
    Вадим Боровик в своём узком мужском клубе редакторов по пятницам с регулярным постоянством срывается в своих рассуждениях в тематику изнасилования девушек.
  • То бок
    27.04.2025
    Жанчына вучыцца "дыскутаваць" з мужчынам, які дыскутаваць не ўмее ў прынцыпе. Затое прагляды падвышаюцца. Фемінізм па-беларуску.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі

Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра дадатковыя санкцыі супраць РФ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць