Грамадства3333

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Папу Францішка пахавалі сёння ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на пахаванне Папы Францішка. Аднак замест яе туды паехаў яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі. Чаму так?

У каментары «Нашай Ніве» Ціханоўская патлумачыла немагчымасцю арганізаваць паездку ў Ватыкан лагістычна ў такі кароткі тэрмін, і ў дадатак ужо былі запланаваны дыпламатычныя сустрэчы, ад якіх яна не магла адмовіцца. Таму на пахаванне, прысутнічаць на якім было б таксама важна для яе, дэлегавалі Дзяніса Кучынскага — ён раней быў адказны за сувязі з Ватыканам.

Кучынскі ў Ватыкане змог нядоўга пагаварыць з старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергеенкам і амбасадарам Беларусі ў Ватыкане Юрыем Амбразевічам, якія прыехалі ў складзе лукашэнкаўскай дэлегацыі. Пра гэта ён расказаў «Люстэрку», аднак паведамляць дэталі размовы не стаў, адзначыўшы, што «ў першую чаргу мы ўсе былі там для таго, каб аддаць даніну памяці святому айцу Францыску».

Таксама падчас цырымоніі развітання Кучынскі пагаварыў з прэзідэнтамі Аргенціны Хаўерам Мілеем, Албаніі Байрамам Бегаем, Малдовы Маяй Санду, а таксама міністрамі замежных спраў Ірландыі, Нідэрландаў і Румыніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары33

  • Ванга
    26.04.2025
    Не магу ўявіць, што за падзея можа быць важнейшая за пахаваньне папы.
  • таму
    26.04.2025
    таму што ня ўсім важнае гэтае сярэднавечнае мракабессе
  • Андрусь
    26.04.2025
    Нейкі дзіўны набор краінаў, з прадстаўнікамі якіх спадар Дзяніс там паразмаўляў.

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары3

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць