Беларуская чыгунка паведаміла, што 26 красавіка ў 15:50 на станцыі «Пагодзіна» ў Горках Магілёўскай вобласці адбылося задымленне ў машынным аддзяленні дызель-цягніка №6537 «Орша — Крычаў». Праз гэта на сваю канцавую станцыю ён павінен быў прыбыць са спазненнем да дзвюх гадзін.

Фота ілюстрацыйнае
«Таксама з прычыны таго, што адбылося, дызель-цягнік № 6536 «Крычаў — Орша» ідзе з затрымкай каля 1 гадзіны 30 хвілін», — паведамілі на Беларускай чыгунцы.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, задымленне ліквідавала лакаматыўная брыгада. На момант здарэння ў дызелі было 260 чалавек. Ніхто з пасажыраў, як сцвярджаецц, не пацярпеў.
Прычына задымлення пакуль невядомая.
Каментары