Вынеслі на абмеркаванне змены ў Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў
Савет міністраў вынес на грамадскае абмеркаванне праект зменаў у Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў. Абмеркаванне працягнецца з 26 красавіка па 5 мая, а праект тычыцца як гарадскіх, так і міжгародніх перавозак, а таксама таксі.

На абмеркаванне выносяцца наступныя прапановы:
- усе транспартныя сродкі, якія працуюць на аўтамабільных перавозках, павінны быць абсталяваныя сродкамі відэафіксацыі;
- у аўтобусах на пасажырскіх месцах абавязкова павінны быць рамяні бяспекі: на гарадскіх маршрутах — двухкропкавыя або трохкропкавыя, а ў прыгарадных і міжгародніх аўтобусах і маршрутках — толькі трохкропкавыя;
- у таксі можна будзе адмовіцца плаціць за паездку, калі кіроўца не выдаў касавы чэк — калі толькі гэта не аплата праз мабільны дадатак з фарміраваннем электроннага чэка, або калі ў таксі адсутнічае каса (акрамя таксі, які працуе праз інтэрнэт-сэрвісы);
- да кіроўцаў, якія маюць стаж і адсутнасць прыцягнення да адказнасці, будуць прад'яўляцца іншыя патрабаванні. Тых, хто атрымаў правы менш, чым пяць гадоў таму, вызваляць ад праходжання курсаў павышэння кваліфікацыі.
Каментары