Грамадства66

Аказваецца, экс-супрацоўніц Tut.by Лойку і Таўкачову ўжо асудзілі завочна. Але няясна як

Былыя супрацоўніцы Tut.by — галоўная рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка і палітычная карэспандэнтка Алена Таўкачова — унесеныя ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў. Пры гэтым адзначаецца, што іх прысуд уступіў у сілу.

Вольга Лойка, Алена Таўкачова і Кацярына Ткачэнка

Завочны працэс адбыўся 4 лютага 2025 года, але раней пра вынікі завочнага суда над экс-супрацоўніцамі Tut.by публічна не паведамлялася. Акрамя Вольгі Лойкі і Алены Таўкачовай, сярод абвінавачаных была таксама колішняя юрыдычная кансультантка партала Кацярына Ткачэнка.

Судзіць жанчын павінна была Алена Шылько з Мінскага гарадскога суда.

Жанчын абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы),
  • ч. 2 арт. 243 (у старой рэдакцыі КК — ухіленне ад выплаты падаткаў),
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Адносна Лойкі і Таўкачовай у «экстрэмісцкім спісе» згадваюцца толькі ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361.

Ці асудзілі Ткачэнку, а калі асудзілі, то па якіх артыкулах, невядома, аднак яе прозвішча ў «экстрэмісцкім спісе» няма.

Якія менавіта завочныя прысуды вынеслі былым супрацоўніцам Tut.by, невядома, бо ад пэўнага часу ўлады змянілі тактыку і замест публічнага абвяшчэння вынікаў судоў трымаюць іх у таямніцы. Нават іх фігуранты звычайна даведваюцца пра тое, колькі чаго ім прысудзілі, ад трэціх асоб і выпадкова. 

Каментары6

  • Неверагодныя
    26.04.2025
    Ішоў пяты год, а ім няясна як! Вам патлумачыць, як яны засоўваюць дручок у сраку без шмаравідла, можа, яшчэ?
  • Что происходит?
    26.04.2025
    Как технократы и рыночники могли кого-то репрессировать, особенно, Лойко?
  • .
    26.04.2025
    Калі чытаць загаловак, то пытанне "як?" значыць "які прысуд?"

    А Вы лепш патлумачце, якая розніца паміж Вамі і рускамірнымі карнікамі, любімыя жарты якіх пра гвалт і анал.

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла50

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць