Грамадства66

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 

Беларусы ў нядзелю ў Вільні разам з украінцамі, літоўцамі і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый ушанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы і заклікалі да бяз'ядзернай будучыні.

Усе фота: viacorka / Telegram

У нядзелю, 27 красавіка, на плошчы Кудзіркі ў Вільні адбыўся мітынг у межах акцыі «Чарнобыльскі шлях-2025». Акцыю пачалі з выканання гімнаў Беларусі, Украіны і Літвы, падкрэсліваючы салідарнасць народаў у змаганні за мірную і бяспечную будучыню, напісаў палітык Франак Вячорка. 

Удзельнікі ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы, выступілі супраць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі, заклікалі да паэтапнага вываду з эксплуатацыі БелАЭС і выказалі салідарнасць з украінскім народам, які адчувае ядзерную пагрозу падчас вайны.

Пасля афіцыйнай часткі адбыўся антыядзерны роварны прабег, удзельнікі звярталі ўвагу мінакоў на небяспеку ядзерных пагроз у нашым рэгіёне.

Каментары6

  • Часы с золотым браслетом
    27.04.2025
    Да ўдзельнікаў, негоже кусать кормящую руку.
  • Валенты
    27.04.2025
    Да ўдзельнікаў, мажліва, таму што тама плануюць пабудаваць рэактар той канструкцыі, якая не выбухне?
  • Алесь.
    27.04.2025
    Да ўдзельнікаў, а пры чым тут будаўніцтва АЭС у Польшчы да Чарнобыльскага Шляха ў Вільні? Як мінімум, то вельмі шкодна для ўсіх было б, каб Літва ўлезла ў пытанне, якое па рознаму разглядаецца палітычнымі партыямі ў Польшчы. Кепска было б, каб гэта абмяркоўвалі і беларусы, дарэчы.
    Гэта пытанне грамадзянаў Польшчы, і большасць грамадзянаў гэтай краіны за будаўніцтва. Таму ўсе асноўныя кандыдаты ў прэзідэнты (выбары менш, чым праз месяц 18 траўня) таксама за. І беларусы не абмежаваны ў сваіх правах у Польшчы, у адрозненні ад Літвы, Украіны і іншых краінаў. Таму было б правакацыяй супраць беларусаў, якія вымушаны былі эміграваць у Польшчу, каб хтосці пачаў у Вільні казаць пра АЭС у Польшчы. Дарэчы, з Літвы ўжо вельмі шмат беларусаў мусілі пераехаць у Польшчу. І на заканчэнне, лічу, што вялікай перамогай Масквы, было тое, што ў Літве забаранілі будаваць АЭС у 2012 году.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклы на вайне серыйны рабаўнік з Беларусі знайшоўся ва ўкраінскім палоне

«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі3

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць