Грамадства44

У Гомелі «Рускі дом» пад маўчанне ідэолагаў масава раздае георгіеўскія стужкі

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў у «Рускі дом» у Гомелі, спрабуючы высветліць, наколькі законная акцыя Рассупрацоўніцтва па раздачы да 9 мая расійскіх георгіеўскіх стужак. Як паведамляе «Флагшток», гомельскае аддзяленне гэтай расійскай арганізацыі распаўсюджвае такія стужкі сярод работнікаў дзяржпрадпрыемстваў.

Кіраўнік «Рускага дома» Аляксандр Маржухін раздаў стужкі актывісткам Беларускага саюза жанчын з ААТ «Гомельпрамбуд». Фота: «Рускі дом»

«Рускі дом» заклікаў актывістаў да раздачы георгіеўскіх стужак у Гомелі. Ніколі раней ён афіцыйна гэтага не рабіў. Пасля таго як георгіеўская стужка стала сімвалам захопу ўкраінскіх тэрыторый у 2014 годзе, ідэолагі Лукашэнкі стварылі і сталі прасоўваць свой варыянт сімвала перамогі — кветка яблыні з чырвона-зялёнай стужкай. А георгіеўская стужка дэ факта стала ў Беларусі непажаданай. Але цяпер мясцовая вертыкаль улады наўрад ці можа супрацьстаяць ідэалагічнай дыверсіі.

На званок блогера Андрэя Павука ў «Рускім доме» адказалі, што «людзі прыходзяць і бяруць удзел у гэтай акцыі»:

«Як яны будуць выкарыстоўваць стужкі, гэта іх справа».

Пасля ўдакладняючага пытання, ці не будуць за публічныя раздачу і нашэнне стужак караць, у «Рускім доме» кінулі слухаўку.

Тады блогер патэлефанаваў кіраўніку «Рускага дома» Аляксандру Маржухіну, які таксама ўхіліўся ад адказу на пытанне пра адказнасць:

«Гэта жаданне кожнага чалавека. Людзі, якія да нас прыходзяць, потым надзяюць і на машыны вешаюць, я бачу. З нагоды адказнасці я вам адказаць не змагу. Афіцыйна, паводле заканадаўства, ніякіх забаронаў няма. А што там у кожнага ў галаве… Змагаліся ўсе ў адной краіне за адну перамогу».

Пры гэтым Маржухін заявіў, што «не ўлазіць у палітычныя справы»:

«Да мяне прыйшоў чалавек, які сказаў, што яму трэба дзве тысячы стужак, і я іх ведаю, каму раздаць. Узяў дзве тысячы і пайшоў. Гэта прыйшоў беларус, з Гомеля. Таму ніхто не баіцца, а перастрахоўваюцца кіраўнікі».

На званок «Флагштока» ад імя неабыякавага грамадзяніна ідэолаг Цэнтральнага раёна Гомеля адказала, што гэта «справа выбару кожнага» — якія менавіта стужачкі выкарыстоўваць. Супраць нашэння георгіеўскіх стужачак ідэолаг не выказвалася.

Каментары4

  • Іскра
    28.04.2025
    Накладаем на Ўласаўскі сарай рэвалюцыйную анафему. Не здзіўляйцеся калі яно сгарыць разам з агентурай і каларадскімі стужкамі на майскія. Такія выпадкі ўжо здараліся ў навейшай гісторыі.
  • Вось так
    28.04.2025
    Ускораны варыянт пераўтварэння Гомельскай вобласці ў Смаленскую-2.
  • Изя-слав
    29.04.2025
    Вось так, Много лет назад один деятель сказал что "беларусы -это русские со Знаком Качества". Пацан сказал - пацан сделал! Да и беларусы особенно не сопротивлялись

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну9

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам35

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца2

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА1

Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы10

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е8

У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку

У Гродне пабудуюць два новыя гандлёвыя цэнтры

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну9

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць