Дэлегацыю беларускіх католікаў на развітанні з Папам Францішкам узначаліць Юзаф Станеўскі
Дэлегацыю беларускіх католікаў на цырымоніі пахавання Папы Францішка ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, паведамілі «Спутніку» ў прэс-службе РКЦ у Беларусі.

Развітанне з пантыфікам пачалося 23 красавіка, у Ватыкан ужо прыбылі кардыналы з шэрагу дзяржаў. Святы Пасад паведаміў, што ўрачыстая цырымонія пахавання Папы прызначана на 26 красавіка.
«Ад Беларускага Касцёла дэлегацыю, якая возьме ўдзел у цырымоніі пахавання, узначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Станеўскі», ― паведамілі ў прэс-службе.
Плануецца, што ў склад дэлегацыі ўвойдзе дапаможны епіскап Мінска-Магілёўскай епархіі Аляксандр Яшэўскі, а таксама шэраг святароў Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары