Грамадства11

Аб'явілі дату фестывалю Lidbeer, у продажы з'явіліся квіткі

Самы вядомы піўны фестываль краіны адбудзецца 13 верасня ў Лідзе. Арганізатары абяцаюць насычаную праграму, падрабязнасці якой пакуль не называюцца, сюрпрызы і выступы зорак з розных краін. 

Фота: LIDBEERFEST

У гэтым годзе фестываль, прымеркаваны да Дня горада, пройдзе 13 верасня, і арганізатары ўжо абвясцілі старт продажу квіткоў. Першыя квіткі на гала-канцэрт прадаюцца па цане 60 рубля, таксама даступныя VIP-катэгорыі — 195 рублёў.

Дзеці да 12 гадоў ці ростам да 140 см у суправаджэнні дарослых змогуць прайсці да сцэны бясплатна. Асноўная зона фестывалю застаецца бясплатнай для ўсіх, а таксама ўсе жадаючыя змогуць наведаць Музей Лідскага бровара без платы.

Фестываль LIDBEER — адзін з найбуйнейшых у Беларусі, штогод ён збірае больш за 100 тысяч гасцей. Сярод забаў традыцыйна абяцаюць вялікі фудкорт, сімвалічны ЗАГС пад адкрытым небам, дзе пары змогуць «узаконіць» свае адносіны прама падчас фестывалю. Кульмінацыяй дня стане канцэрт на галоўнай сцэне на Дажыначнай плошчы. Хоць імёны артыстаў пакуль трымаюцца ў сакрэце, арганізатары абяцаюць зорных гасцей з розных краін.

Каментары1

  • Ой
    23.04.2025
    Эээээ, а як жа харч-фэст? Бузава???

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі12

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць