Свет

Літоўскім памежнікам паўгода таму дазволілі страляць па метэазондах з беларускай кантрабандай, але тыя пакуль ні разу не стралялі

Метэашары з кантрабандай зноў паляцелі з Беларусі ў Літву. З пачатку года ўжо перахоплена больш за 200. Аднак частка ўсё ж дасягае мэты. Іх не збіваюць, хоць маюць права, піша LRT.

Метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі. Фота: VSAT, T. Biliūno / BNS nuotr.

Метэазонды з грувасткімі скруткамі нелегальных тавараў зноў паляцелі з Беларусі ў Літву пасля перапынку.

І хаця ўжо паўгода як літоўскім памежнікам дазволена страляць па такіх зондах, не збівалі іх пакуль што ні разу. Пра гэта агенцтву BNS расказаў прадстаўнік Дзяржаўнай службы аховы мяжы Гядрус Мішуціс: «Такога выпадку яшчэ не было».

Памежнікі дзейнічаюць па-іншаму: адсочваюць месцы, дзе шары прызямляюцца, перахопліваюць груз, сочаць за перамяшчэннем кантрабандыстаў. Працуюць і крыміналісты. Ужо былі выпадкі, калі людзі траплялі ў пасткі, спрабуючы забраць цыгарэты. У ноч на 14 красавіка перахоплена 11 зондаў і 2 беспілотнікі. Затрымана чацвёра падазраваных. У іншую ноч схапілі яшчэ двух — прама на месцы пасадкі зонда.

Агулам з пачатку года літоўцы затрымалі ўжо 210 зондаў і 21 дрон. У іх — 328 тысяч пачак цыгарэт. Зафіксавана 60 выпадкаў затрымання людзей, што прыехалі па тавар.

Куды кантрабанда прызямляецца

Усё залежыць ад ветру. Калі той дзьме з Беларусі ў бок Літвы — шары адпраўляюцца ў шлях. Усе разлікі — вельмі складаныя: патрэбна ведаць, колькі гелія ці газу запраўляць, колькі важыць груз і як далёка яго занясе.

У мінулым годзе адзін зонд прызямліўся… на дах шматкватэрнага дома ў Друскінінкаі. Іншы — проста ў аэрапорце Вільні. Былі і пасадкі ў цэнтры Вільні, у Алiтусе, нават на тэрыторыі вайсковай часткі.

Кантрабандысты шукаюць новыя шляхі

Метэазонды — не адзіны метад. У студзені памежнікі знайшлі тунэль у 25 метраў на самым рубяжы ў Шальчынінкскім раёне. Ёсць падазрэнне, што праз яго маглі не толькі цыгарэты перапраўляць, але і мігрантаў. Ідзе расследаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць