БЕЛ Ł РУС

Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА

5.07.2024 / 21:38

Nashaniva.com

а вам шкада немцаў?

Іспанія — Германія — 2:1 (дадатковы час).

Капітан каманды Альвара Марата (№7) вітае аўтара першага гола Дані Ольма (№10). Фота: Manu Fernandez / AP

На 51-й хвіліне гол з падачы 16-гадовага Ламіна Ямаля забіў паўабаронца «Ляйпцыга» Дані Ольма, які ўжо на 8-й хвіліне першага тайма змяніў траўмаванага Педры.

Цікавы факт, у матчы 1/8 фіналу супраць Грузіі Ольма таксама выйшаў на замену супраць Педры і таксама забіў гол.

На 89-й хвіліне Фларыян Вірц лік зраўняў, перавёўшы гульню ў авертайм.

А на 119-й хвіліне кропку паставіў Мікел Марэна з «Рэала Сасьедад» — 2:1. Пас аддаў Дані Ольма.

Ужо на самым сцяжку чырвоную картку атрымаў Дан Карвахаль, але немцы не змаглі рэалізаваць штрафны ўдар.

У сярэдзіне дадатковага часу суддзя не паставіў пенальці ў вароты Іспаніі: мяч трапіў у руку Кукурэлы.

З 1988 года гаспадар спаборніцтваў ніколі не выйграваў дамашні чэмпіянат. Нават улетку 2021 года, калі чэмпіянат праходзіў у 12 краінах, у фінале зборная Англіі прайграла па пенальці Італіі.

У паўфінале ў аўторак, 9 ліпеня, Іспанія сустрэнецца з пераможцам пары Францыя — Партугалія, матч пачнецца сёння а 22-й гадзіне.

Заўтра гуляюць Англія — Швейцарыя (19:00) і Турцыя — Нідэрланды (22:00)

Чытайце таксама:

Ламін Ямаль: як школьнік з беднага каталонскага раёна стаў найлепшым распасоўшчыкам Еўра

Першы гол на Еўра забіў самы перспектыўны немец — Фларыян Вірц. «Рэал» падумвае купіць яго за 150 мільёнаў еўра

Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны

Турэцкія заўзятары збіраюцца масава паказаць «воўчае вітанне» на матчы Турцыя — Нідэрланды

Каментары да артыкула