Дзермант і Пятроўскі крычалі «Тшэба!» Лукашэнку, але прывялі ў ЦВК камуніста Сыранкова
Свой падкантрольны Лукашэнку кандыдат будзе і ад Камуністычнай партыі. Прытым што раней новаспечаныя члены гэтай партыі Аляксей Дзермант і Пётра Пятроўскі бралі ўдзел у флэшмобе «Надо!», выкрыкваючы словы ў падтрымку Лукашэнку па-польску — «Тшэба!»
Сяргей Сыранкоў
Першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў падаў у ЦВК дакументы аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы, піша тэлеграм-канал Цэнтрвыбаркама. А на відэа з гэтай падзеі відаць, што тыя ж Дзермант і Пятроўскі яго суправаджалі.
Скрыншот з відэа
Раней Сяргей Сыранкоў узначальваў аддзел адукацыі, спорту і турызму Краснапольскага райвыканкама, цяпер з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад камуністаў. Паводле адукацыі ён настаўнік нямецкай мовы.
Раней дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп у ЦВК падалі, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, юрыстка Ганна Канапацкая, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч, лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, начальніца галоўнай управы ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, прадпрымальніца Дзіяна Кавалёва, старшыня Беларускага саюза афіцэраў, адстаўны генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў. ЦВК ужо зарэгістраваў групы Лукашэнкі, Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай.
Чытайце таксама:
«Хочуць акружыць флангамі». Лукашэнка расказаў, дзеля чаго вылучаюцца Чамаданава і Канапацкая
ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай