Грамадства1212

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Палітык, якая некалі пазіцыянавалася як апазіцыйная дэпутатка, прынесла ў Цэнтрвыбаркам дакументы аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы.

Ганна Канапацкая 31 кастрычніка прадставіла ў ЦВК дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне яе кандыдатам у прэзідэнты.

Канапацкая ўжо балатавалася ў прэзідэнты ў 2020 годзе. Тады не было ніякіх падстаў меркаваць, што яна не сабрала патрэбных для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў, бо фактычна не збірала іх, зборшчыкаў подпісаў за яе амаль ніхто не сустракаў. Тым не менш Канапацкую зрабілі кандыдаткай у прэзідэнты і нават у выніковым пратаколе паставілі на трэцяе месца — вышэй за іншых кандыдатаў-спойлераў, Андрэя Дзмітрыева і Сяргея Чэрачня.

Перад тым Канапацкая была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў (2016-2019) — хоць і ў тым выпадку вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя.

А пачынала палітычную кар'еру яна ў складзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Рабіла бізнэс у Заходняй Еўропе, куды выехала разам з дзецьмі.

У выпадку Канапацкай захоўваецца інтрыга, ці зарэгіструюць яе, бо, імаверна, яна мела нямецкі ДНЖ, які перашкаджае ёй стаць кандыдаткай, згодна з заканадаўствам. 

Акрамя Канапацкай, дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падалі: Аляксандр Лукашэнка (групу зарэгістравалі), а таксама падкантрольныя яму кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк і галоўны ідэолаг Мінска Вольга Чамаданава. 

Каментары12

  • Улад
    31.10.2024
    99,9% што ЦВК не атрымае дазвол на рэгістрацыю Канапацкай.
  • Андрусь
    31.10.2024
    Улад, Бяз дазволу Лукашэнкі Канапацкая не прыйшла бы ў ЦВК
  • ОГП
    31.10.2024
    пачынала палітычную кар'еру яна ў складзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі. /
    Аб'яднаная грамадзянская партыя Объединённая гражданская партия (ОГП) гэта партыя Анатоля Лябедзькі. Таксама ў гэтай партыі састаялі Аляксандр Дабравольскі, Ганна Красуліна, Яраслаў Раманчук.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенка аддала за нарошчаныя валасы амаль пяць тысяч рублёў — за што такія грошы?1

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША2

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля6

Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне16

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне4

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць