БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі пракаментавалі знос будынка Гістарычнай майстэрні ў Мінску

9.12.2024 / 23:2

Nashaniva.com

У адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска пракаментавалі нядаўні знос будынка Гістарычнай майстэрні па вуліцы Сухой. Лічыцца, што там падчас Другой сусветнай вайны хаваліся апошнія выжылыя вязні гета, хоць ёсць і версія, што будынак пабудавалі ўжо пасля вайны. 

«Рэканструкцыя прадугледжвае дэмантаж будынка, яго аднаўленне ў першапачатковым выглядзе, а таксама даабсталяванне прыбудовамі, — паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў адміністрацыі Маскоўскага раёна. — Заканчэнне работ запланавана на жнівень 2025 года. Пры гэтым будынак будзе выкарыстаны па прызначэнні: для правядзення семінараў і выставы кампазіцый, прысвечаных гісторыі Мінскага гета».

Будынку абяцаюць вярнуць «аўтэнтычнае даваеннае аблічча»: захаваць на гістарычным фасадзе «розную фактуру: драўляную, цагляную». Згодна з праектам, да гэтай гістарычнай часткі прыбудоўваецца сучасны корпус са шкла і бетону.

Будынак знаходзіўся ў аварыйным стане, таму яшчэ ў 2021-м распрацавалі праект рэканструкцыі, які якраз цяпер нібыта і рэалізуецца. 

Чытайце таксама:

У Мінску цалкам знеслі будынак Гістарычнай майстэрні на месцы былога гета ФОТА

У Мінску разбіраюць Гістарычную майстэрню, якая захоўвала памяць пра Халакост

Як выглядае сусветна вядомая яўрэйская семінарыя ў Валожыне пасля рэстаўрацыі — шмат ФОТА

Каментары да артыкула