БЕЛ Ł РУС

«Танны ўброс». «Народная Грамада» адмаўляе, што перадавала ў літоўскі Сейм ліст аб непрызнанні Ціханоўскай

27.01.2025 / 19:54

Nashaniva.com

Праз некалькі гадзін пасля з'яўлення ў інтэрнэце заявы партыі «Народная Грамада» аб непрызнанні Святланы Ціханоўскай прэс-служба арганізацыі выдала паведамленне пра тое, што гэтай заявы насамрэч не было.

 

Выканаўца абавязкаў старшыні «Народнай Грамады» Яўген Вільскі. Фота «Радыё Рацыя»

Прэс-служба «Народнай Грамады» афіцыйна заявіла, што ліст з нібыта подпісам кіраўніка арганізацыі Яўгена Вільскага — «танны ўброс».

«Сёння в.а.старшыні партыі «Народная Грамада» дзейсна быў на сустрэчы ў Сейме, але ніякіх лістоў, заяваў, рэшту перададзена ў Сейм не было!», — сцвярджае прэс-служба (стылістыка арыгінала захаваная). 

Чытайце таксама:

Партыя, ад якой у КР ішло найбольш агентуры, заявіла пра непрызнанне Ціханоўскай

Тры партыі, якія на выбарах у КР сумарна набралі 165 галасоў, аспрэчылі статус Ціханоўскай

Пяць «інсайдаў» пра апазіцыю, якія можна даведацца з інтэрв’ю на АНТ даносчыцы Цішкевіч

Сяброўка «Народнай грамады», якая пісала даносы ў КДБ, вярнулася ў Беларусь і дала інтэрв'ю прапагандыстам

Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?

Каментары да артыкула