Грамадства2828

Тры партыі, якія на выбарах у КР сумарна набралі 165 галасоў, аспрэчылі статус Ціханоўскай

Яны заклікаюць «пачаць дыялог з усімі дэмакратычнымі палітычнымі сіламі».

Святлана Ціханоўская

Знайшліся яшчэ тры палітычныя сілы, нязгодныя з тым, што Святлана Ціханоўская застанецца нацыянальнай лідаркай і пасля 2025 года.

Гэта партыі «Народная Грамада», Беларуская хрысціянская дэмакратыя, а таксама супольнасць сяброў, якія плануюць стварыць партыю «Краіна для жыцця».

Яны выступілі з сумесным мемарандумам, у якім наракаюць, што рашэнне аб падаўжэнні тэрміну легітымнасці Святланы Ціханоўскай «прынятае без узгаднення з большасцю палітычных структур». А таксама заклікаюць «пачаць дыялог з усімі дэмакратычнымі палітычнымі сіламі».

«Народная грамада» на чале з Яўгенам Вільскім і Беларуская хрысціянская дэмакратыя на чале з Георгіем Дзмітруком на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання аб’ядналіся ў выбарчы спіс «Салідарнасць». Ён набраў 104 галасы. Гэтага хапіла толькі для перадапошняга месца.

Ніжэй была толькі «Краіна для жыцця» на чале з Віталем Савюком, якая таксама падпісала мемарандум. За гэту палітычную сілу прагаласаваў 61 чалавек.

Агулам іх падтрымалі 165 чалавек (2,46%) удзельнікаў выбараў.

Нагадаем, што ўжо падчас выбарчай гонкі са спісу «Народнай грамады» выключылі двух кандыдатаў. Выявілася, што яны даносілі ў КДБ на іншых апазіцыянераў. Вольга Цішкевіч змагалася з Эдуардам Пальчысам (цяпер прысуджаны да 13 гадоў калоніі), а Павел Бялюцін стучаў на Міколу Аўтуховіча (25 гадоў калоніі). Пасля выкрыцця Вольга Цішкевіч вярнулася ў Беларусь і дала інтэрв'ю на АНТ.

Каментары28

  • dfsgeh
    09.08.2024
    Надо запомнить их имена. пора им менять название на Блок консерв КГБ.Таких главное не допустить к власти после свержения режима. Думаю примерно в том же составе будут кричать ,чтобы не были открыты архивы КГБ
  • Жора
    09.08.2024
    НН падае гэта так, быццам бы за Ціханоўскую, калі б правесці галасаванне цяпер і тым жа метадам, як і у Каардынацыйную Раду, дакладна прагаласавала б болей. Але гэта не факт, а прыватнае меркаванне, мо на сёння і столькі б не нашкрэбла.
  • Ганьба
    09.08.2024
    Як цудоўна - занялі паспаліты народ надзьмутым пытаннем статуса Ціханоўскай. Ды заставайся ты, дарагая Святлана са сваёй камандай, хоць у якім статусе - вынікаў, карысці ад вас на грош. Не статус трэба абмяркоўваць, а ступень эфектыўнасці вашага мэнэджменту.

Цяпер чытаюць

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію1

У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць