БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пасля звадкі з Трампам стэлефанаваўся з прэзідэнтам Францыі і генсакам НАТА

28.02.2025 / 23:35

Nashaniva.com

Пра тэлефонныя размовы Зяленскага з Эмануэлем Макронам і Маркам Рутэ паведамляе Financial Times са спасылкай на чалавека, які суправаджае прэзідэнта Украіны ў Вашынгтоне.

Уладзімір Зяленскі пакідае Белы дом пасля няўдалых перамоў. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Па словах суразмоўцы FT, абедзве размовы адбыліся пасля таго, як украінскую дэлегацыю папрасілі пакінуць Белы дом без падпісання пагаднення па прыродных рэсурсах.

У Елісейскім палацы пацвердзілі, што размова адбылася. Аднак падрабязнасці дыялогу Зяленскага з Макронам і Рутэ пакуль не раскрываюцца.

Раней Эмануэль Макрон падтрымаў Зяленскага пасля правальных перамоў з Трампам у Белым доме:

«Ёсць агрэсар, якім з'яўляецца Расія, і народ, які падвергнуўся агрэсіі, якім з'яўляецца Украіна. Мы павінны паважаць тых, хто з самага пачатку змагаўся за сваіх дзяцей, за бяспеку і абарону Еўропы».

Чытайце таксама:

Белы дом апублікаваў заяву па выніках прэс-канферэнцыі Трампа і Зяленскага

Павел Латушка выступіў у падтрымку Уладзіміра Зяленскага

Зяленскі падзякаваў Амерыцы за падтрымку і свой візіт

Еўрапейскія лідары выказваюць Зяленскаму падтрымку ў ягонай спрэчцы з Трампам

Трамп: Зяленскі можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру

Трамп і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры

Трамп Зяленскаму: вы не паважаеце ЗША, вы павінны быць удзячныя

Каментары да артыкула