Свет1515

Еўрапейскія лідары выказваюць Зяленскаму падтрымку ў ягонай спрэчцы з Трампам

Пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп моцна паканфліктавалі ў жывым эфіры падчас сустрэчы ў Белым доме, і далейшая сустрэча была адмененая, лідары еўрапейскіх краін сталі выказваць да гэтага сваё стаўленне. Яны падтрымліваюць Зяленскага.

Падчас сустрэчы Зяленскага з Трампам. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

«Дарагі прэзідэнт Зяленскі, дарагія ўкраінскія сябры, вы не адны», — напісаў у сацсетцы X прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

«Расія — агрэсар, Украіна — краіна, якая зазнала агрэсію. Мы павінны паважаць тых, хто змагаўся з самага пачатку», — заявіў у сваю чаргу прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

«Сцэны з Белага дома шакуюць. Як можна ўдарыць нажом у спіну прэзідэнта краіны, на якую напалі? Вольная Еўропа не здрадзіць Украіне», — сказаў намеснік лідара Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі, партыі будучага канцлера гэтай краіны Фрыдрыха Мерца Ёган Вадэпул.

Неўзабаве выказаўся па гэтым пытанні і сам Фрыдрых Мерц:

«Дарагі Уладзімір Зяленскі, мы падтрымліваем Украіну і ў мірны, і ў цяжкі час. Мы ніколі не павінны блытаць агрэсара і ахвяру ў гэтай страшнай вайне».

«Украіна, Іспанія з табой»! — напісаў у сацсетках іспанскі прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс.

«Ісціна простая. Расія ўварвалася ва Украіну. Расія — агрэсар. Украіна абараняе сваю свабоду – і нашу свабоду. Мы на баку Украіны», — напісала прэзідэнтка Малдовы Майя Санду.

«Украіна, ты ніколі не будзеш ісці адна», — выказаўся прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

«Швецыя на баку Украіны. Вы змагаецеся не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду ўсёй Еўропы. Слава Украіне!», — выказаўся прэм'ер міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан.

«Мы на баку Украіны і на баку вольнага свету!», — заявіў прэм'ер міністр Чэхіі Петр Фіяла.

«Латвія падтрымлівае Украіну», — напісала Эвіка Сіліна, прэм'ер міністарка Латвіі.

«Украіна з'яўляецца ахвярай расійскай агрэсіі. Яна вядзе вайну з дапамогай многіх сяброў і партнёраў. Мы павінны прыкласці ўсе намаганні для дасягнення справядлівага і трывалага свету. Дыпламатыя часам з'яўляецца мастацтвам немагчымага ў складаных абставінах. Латвія падтрымлівае Украіну», — найбольш асцярожна адзначыў прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевіч.

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула ван дэр Ляен напісала свой пост у X на ўкраінскай мове:

«Ваша годнасць ушаноўвае адвагу ўкраінскага народа. Будзь моцным, будзь смелым, будзь бясстрашным. Вы ніколі не будзеце адны, дарагі прэзідэнт Зяленскі. Мы працягнем працаваць з вамі для справядлівага і ўстойлівага міру».

Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэре ў заяве для тэлеканала TV2 сказаў:

«Тое, што мы ўбачылі сёння ў Белым доме, сур'ёзна і бянтэжыць. Украіна па-ранейшаму мае патрэбу ў падтрымцы ЗША, а бяспека і будучыня Украіны таксама важныя для ЗША і Еўропы. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі мае моцную падтрымку ва Украіне, шырокую падтрымку ў Еўропе, і ён правёў свой народ праз вельмі складаны і жорсткі час, знаходзячыся пад атакай з боку Расіі. Тое, што Трамп абвінавачвае Зяленскага ў азартнай гульні з Трэцяй сусветнай вайной, вельмі неабгрунтавана, і я дыстанцуюся ад гэтай заявы. Нарвегія падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе за свабоду. Мы спадзяемся, што адміністрацыя Трампа таксама разумее важнасць справядлівага і трывалага міру ва Украіне».

Кая Калас, экс-прэм'ер-міністарка Эстоніі, а цяпер Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, адзначыла:

«Украіна — гэта Еўропа! Мы падтрымліваем Украіну. Мы ўзмоцнім нашу падтрымку, каб яна магла працягваць супраціўляцца агрэсару. Сёння стала ясна, што вольнаму свету патрэбны новы лідар. Нам, еўрапейцам, трэба будзе прыняць гэты выклік».

Каментары15

  • Андрусь
    28.02.2025
    Сёння перад сустрэчай Трампа і Зяленскага былы лідэр БНФ вельмі хваліў першага
  • Заакіянскі чык чырык
    28.02.2025
    Што за пустая балбатня. Хто-небудзь увогуле бачыў план гэтага трампа? Ці ў яго толькі план пуціна на стале?
  • вчувтсвоприди
    28.02.2025
    Слова, слова, слова... а пятая статья НАТО не работает.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў9

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны былі мацнейшыя за артылерыю». Зяленскага параўноўваюць з Чэрчылем, але каго на самай справе ён лічыць кумірам1

Парад на 9 мая ў Мінску пройдзе не раніцай, а вечарам3

Ізраільцяніна, які скардзіўся на тое, што беларуская жонка яму вельмі дорага абыходзіцца, асудзілі на 10 гадоў за шпіянаж1

У Мінску амаль разабралі «разумны» прыпынак на Нямізе6

Стала вядома, як у Расіі жахліва катавалі ўкраінскую журналістку Вікторыю Рошчыну13

У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку25

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну24

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць4

У Арызоне на хуткасці 340 км/г перакулілася лодка, якая спрабавала пабіць рэкорд хуткасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў9

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць