БЕЛ Ł РУС

Пагрозы акружэння ўкраінскіх сілаў у Курскай вобласці пакуль няма — Сырскі

10.03.2025 / 23:26

Nashaniva.com

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што пагрозы акружэння ўкраінскіх падраздзяленняў на тэрыторыі расійскай Курскай вобласці на гэты момант няма, а цяпер прынята рашэнне аб узмацненні там украінскай прысутнасці.

Аляксандр Сырскі

«Шэрагу населеных пунктаў на лініі мяжы, назвы якіх фігуруюць у рэляцыях расійскіх прапагандыстаў, ужо фактычна не існуе — яны разбураныя агнявым уздзеяннем агрэсара.

Нягледзячы на прыцягненне да наступальных дзеянняў значнай колькасці расійскіх войскаў, узмоцненых паўночнакарэйскай пяхотай, вораг нясе значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Толькі ў раёне Плёхава за чатыры дні баёў вораг страціў фактычна батальён пяхоты», — гаворыцца ў паведамленні Аляксандра Сырскага.

Сырскі адзначыў, што на месцы ён прыняў рашэнне аб узмацненні ўкраінскай групоўкі неабходнымі сіламі і сродкамі, у прыватнасці сродкамі РЭБ і беспілотнікамі.

«Цяпер пагрозы акружэння нашых падраздзяленняў у Курскай вобласці няма. Падраздзяленні ажыццяўляюць своечасовыя мерапрыемствы па манеўры на выгадныя рубяжы абароны», — падсумаваў галоўнакамандуючы УСУ.

У нядзелю афіцыйныя расійскія крыніцы заявілі, што армія Расіі ўзяла пад кантроль яшчэ тры населеныя пункты ў Курскай вобласці, якія раней былі захопленыя ўкраінскімі вайскоўцамі. Напярэдадні Генштаб УСУ ўслед за ваеннымі блогерамі і ўкраінскімі СМІ паведаміў аб правальнай спробе расійскіх штурмавых груп увайсці ў горад Суджа па газаправодзе.

Чытайце таксама:

Прасоўванне расійскіх вайскоўцаў ва Украіне практычна спынілася

«Трапілі пад няхілую раздачу». Што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці?

«Самая вялікая праблема — маральны дух». Украінскія вайскоўцы ўжо адчулі адсутнасць амерыканскіх разведданых

«Ці адкажуць за тых, хто задыхнуўся?» Расійскія ваенкары пішуць аб правале штурму Суджы праз газаправод

«Сітуацыю змянілі вайскоўцы з КНДР». Што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці

УСУ паведамляюць пра знішчэнне «вялікай групы дыверсантаў» у тунэлі

Расійскія войскі пачалі штурм Суджы

Каментары да артыкула