Свет1616

Расійскія войскі пачалі штурм Суджы

Узброеныя сілы Расіі выйшлі на адміністрацыйныя межы Суджы ў Курскай вобласці і пачалі штурм. У горадзе ідуць баі — унутры знаходзіцца каля 2000 байцоў УСУ, многія з іх цяжкапараненыя, паведамляюць расійскія СМІ.

Расійскія байцы ўвайшлі ў Суджу (па адміністрацыйных межах) з боку Курылаўкі, якую раней узялі марпехі з 810-й брыгады. Украінцы ўтрымлівалі Суджу з пачатку жніўня.

Штурм пачаўся сёння раніцай. У гарадскіх баях удзельнічаюць група «Аіда», 30-ты мотастралковы полк, 11-я брыгада Паветрана-дэсантных войскаў і добраахвотніцкае фарміраванне «Ветэраны». Іншыя часткі фарміруюць «кацёл».

Паводле расійскіх вайскоўцаў, у Суджы ў акружэнні знаходзіцца каля 2000 байцоў УСУ. У горадзе раней жыло ўсяго 4—5 тысяч чалавек. Па даных The Times, у Суджанскім раёне знаходзіцца да 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў.

Агулам у акружэнні, паводле ўкраінскіх маніторынгавых агенцтваў, можа знаходзіцца каля 6300 байцоў.

Паводле інфармацыі Mash, расійскія сілы таксама пачалі зачыстку Малой Локні, дзе заселі салдаты 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ, а таксама Басоўкі. Ёсць прасоўванне з боку Лебядоўкі. Расіяне рухаюцца ў бок Казачай Локні.

Мінабароны РФ паведаміла раней аб узяцці населеных пунктаў Віктараўка, Мікалаеўка і Старая Сарочына ў Курскай вобласці.

Каментары16

  • Грыбнік
    08.03.2025
    Вось чаму было зацішша пад Пакроўскам(
    Відаць перакінулі рэзервы ў іншае месца
  • Гартуймася
    08.03.2025
    Амерыканцам пафіг, яны за акіянам. Еўропа спрадала цалкам Украіну. Форумы, канферэнцыі, надзвычыйныя Рамштанйы і Лонданы. Усё - пшык!
    З Беларуссю цалкам тое самае. Чхала Еўропа на нас. Яны лічаць толькі грошы і паважаюць толькі моц. Таму будуць дамаўляцца нават з фашыстоўцамі, як гэта было ў гісторыі кожны раз.
  • нешта
    08.03.2025
    не стыкуецца.
    перад суджай яшчэ пару весак было
    і пра іх ніякіх навін не паступала.
    гэта можа тэлеграм-прарыў.
    былі ўжо такія

Цяпер чытаюць

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць