БЕЛ Ł РУС

Дзіцячае выдавецтва Koska запусціла сайт з электронкамі

7.04.2025 / 20:44

Nashaniva.com

Выдавецтва Koska, якое спецыялізуецца перадусім на выданні скандынаўскай літаратуры для дзяцей, запусціла сайт www.koskabooks.com, праз які можна купіць кнігі ў электронным выглядзе і чытаць дзеткам на планшэце, камп'ютары ці тэлефоне, піша Bellit.info.

У даробку выдавецтва 28 кніг, але атрымаць электронную версію пакуль можна толькі 19-ці з іх.

«Пакуль набыць можна не ўсе кнігі, але мы працягваем працаваць і паступова будзем дадаваць усё больш і больш кніг, у тым ліку новыя пераклады і новыя кнігі»,— тлумачыць кіраўніца выдавецтва Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і дзякуе ўсім, хто працаваў над сайтам, над кнігамі, застаецца побач і падтрымлівае.

На сайце падрабязна тлумачыцца, чаму менавіта электронная кніга, як яе атрымаць і карыстацца.

Скрыншоты сайта koskabooks.com

Што такое электронная кніга? Шмат у чым гэта тое ж самае, што і папяровая кніга: тут ёсць вокладка, ілюстрацыі і тэкст. Адрознівае электронную кнігу ад папяровай тое, як мы яе чытаем. Мы чытаем электронныя кнігі на нашых тэлефонах, кампутарах ці планшэтах. Электронную кнігу не трэба друкаваць у друкарні ці перасылаць поштай — яна прылятае да нас адразу ж як толькі мы яе набылі!

Як набыць электронную кнігу на гэтым сайце?

Калі вы выбралі электронную кнігу, якую хацелі б набыць, націсніце на кнопку «электронная кніга» і вы трапіце на старонку, з якой зможаце набыць і спампаваць кнігу.

Вось так выглядае электронная кніга, калі вы будзеце чытаць яе на планшэце

Чытайце таксама:

Намеснік міністра інфармацыі выказаўся пра забароненыя кнігі

Планшэты для чытання Kindle навучыліся пераказваць кнігі

«Нічога не здарыцца з маімі дзецьмі, калі яны не прачытаюць Барто, Маршака, Чукоўскага». Гутарка са стваральніцай блогу «Кніжныя размовы»

Каментары да артыкула