Amazon прадставіла новую функцыю для карыстальнікаў Kindle пад назвай Recaps, якая дапамагае чытачам успомніць асноўныя падзеі і персанажаў перад тым, як прыступіць да наступнай кнігі ў серыі. Гэтая функцыя даступная для тысяч папулярных англамоўных электронных кніжных серыялаў.

Пераказы ствараюцца з дапамогай генератыўнага ШІ. «Мы выкарыстоўваем тэхналогіі, уключаючы генератыўны ШІ і мадэратараў Amazon, каб ствараць кароткія рэзюмэ кніг, якія дакладна адлюстроўваюць іх змест», — распавялі ў Amazon.
Каб атрымаць доступ да функцыі Recaps, карыстальнікам неабходна абнавіць праграмнае забеспячэнне сваёй прылады Kindle да апошняй версіі. Amazon плануе ў бліжэйшы час пашырыць функцыю Recaps на дадатак Kindle для iOS.
-
Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску
-
Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна
-
Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як
Каментары