БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга пра жыццё і творчасць Алеся Гаруна

8.04.2025 / 18:6

Nashaniva.com

У мінскім выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга пісьменніка і літаратуразнаўцы Алеся Пашкевіча «Цясляр волі. Кніга пра Алеся Гаруна», прысвечаная жыццю і творчасці класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў ХХ стагоддзя Аляксандра Прушынскага, піша Bellit.info.

У грунтоўным навукова-папулярным выданні, якое багата праілюстраванае фотаматэрыяламі, ўпершыню ўдакладняюцца многія факты жыцця пісьменніка — ад яго месца нараджэння і мясцін маленства да іркуцкай высылкі і гадоў станаўлення беларускай незалежнасці.

Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах творцы і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі, ссыльнымі сібірскімі этапамі, а таксама спрычыніцца да спасціжэння крыніц творчасці ды вытокаў грамадска-палітычнай дзейнасці.

Навінка прадаецца ў «Акадэмкнізе», «Кніжнай шафе», на kniger.by і knihi.by.

Чытайце таксама:

Выйшла кніга вершаў Уладзіміра Дубоўкі

Дзіцячае выдавецтва Koska запусціла сайт з электронкамі

Хлусня і рэпутацыя анлайн. Сучасны амерыканскі бестселер выйшаў па-беларуску

Каментары да артыкула