У выдавецтве «Беларусь» выйшла навінка — зборнік выбраных вершаў культавага паэта 1920-х гадоў Уладзіміра Дубоўкі пад назвай «На Беларусь малюся», аздобленая малюнкам Язэпа Драздовіча «Свірская гара» (1924), піша Bellit.info.

«Творы Уладзіміра Дубоўкі, якія ўвайшлі ў зборнік, вабяць хараством і дасканаласцю мастацкай формы, нечаканасцю вобразных асацыяцый, глыбіннай сувяззю з традыцыяй і здольнасцю да смелых авангардных эксперыментаў. Яны маюць свой эстэтычны код і выяўляюць няпросты — палемічны і сімвалічны — дыялог паэта са сваёй эпохай», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.
Кнігу ўжо можна купіць у кнігарнях Менску, напрыклад, у «Акадэмічнай кнізе».
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары