БЕЛ Ł РУС

У фонду, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай

10.04.2025 / 13:0

Nashaniva.com

Віталь Пацехін — былы вайсковец, прысуджаны ў Беларусі да завочных 24 гадоў зняволення за атаку на базу АМАПу ва Уруччы. У Польшчы ён займаецца аптовым гандлем.

Анжаліка Мельнікава

Новым старшынёй праўлення фонду BIAŁORUŚ LIBERTY стаў беларус Віталь Пацехін. Замена кіраўніка адбылася 9 красавіка 2025 года.

Раней фондам, на рахунак якога прыходзілі грошы на дзейнасць Каардынацыйнай рады і «Кіберпартызанаў», кіравала Анжаліка Мельнікава, якая, нагадаем, знікла ў сакавіку 2025 года. Дзе яна цяпер, дагэтуль незразумела.

Капітан Віталь Пацехін — той чалавек, каго беларускія сілавікі абвінавацілі ў атацы на базу АМАПа ў 2021 годзе.

Паводле матэрыялаў следства, былы вайсковец Пацехін пры дапамозе кантрабандыстаў перамясціў з Украіны дрон з вялікай грузападымальнасцю і на працягу некалькіх месяцаў вучыўся ім кіраваць. У ноч на 25 верасня 2021 года ён з дапамогай беспілотніка скінуў дзве пяцілітровыя бутэлькі з запальнай сумессю на базу АМАП. Пасля гэтага выехаў з Беларусі па падрыхтаваных шляхах адыходу.

Якіх-небудзь значных пашкоджанняў выбухі базе не нанеслі, аднак Пацехіну завочна прысудзілі 24 гады зняволення за тэракт.

Мяркуючы па інфармацыі з базы польскіх юрыдычных асобаў, Пацехін узначальвае фонд SNB. Гэта кампанія займаецца аптовым гандлем.

Чытайце таксама:

З акаўнта зніклай Мельнікавай былі спампаваныя файлы Каардынацыйнай рады

Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер

Маці Анжалікі Мельнікавай: «Унукам кажу, што яна ў камандзіроўцы»

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Каментары да артыкула