У Расіі затрымалі былога губернатара Курскай вобласці
Пра затрыманнне былога губернатара Курскай вобласці Аляксея Смірнова паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы.
Аляксей Смірноў
Паведамляецца, што разам з экс-губернатарам затрымалі яго былога першага намесніка Аляксея Дзедава.
Паводле папярэдніх звестак, паказанні на Аляксея Смірнова даў экс-гендырэктар «Карпарацыі развіцця Курскай вобласці» Уладзімір Лукін, арыштаваны раней па справе аб крадзяжах пры будаўніцтве ўмацаванняў на мяжы з Украінай.
Аляксей Смірноў пакінуў пасаду губернатара Курскай вобласці ў снежні 2024 года, а да гэтага прабыў на ёй толькі 200 дзён. У Крамлі тады патлумачылі яго адстаўку неабходнасцю ўзмацнення кіравання рэгіёнам.
На месца Смірнова быў прызначаны дэпутат Дзяржаўнай думы Аляксандр Хінштэйн, вядомы тым, што на працягу многіх гадоў быў пастаянным удзельнікам прапагандысцкіх праграм на расійскім тэлебачанні.
Чытайце таксама:
Буданаў ацаніў узровень карупцыі ў расійскай арміі пасля звальнення Шайгу
Два палонныя кітайцы расказалі, як трапілі на вайну супраць Украіны