БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даў сваёй нявестцы медаль Францыска Скарыны

17.04.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэнне аб ушанаванні дзяржаўнымі ўзнагародамі і сваімі падзякамі больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Не абышоў ён і прадстаўнікоў свайго ўласнага сямейнага клану. 

Ганна Лукашэнка, яна ж Ганна Сялук. Ілюстрацыйнае фота: БелТА

Адной з трох чалавек, узнагароджаных медалём Францыска Скарыны, стала нявестка Лукашэнкі, жонка ягонага сярэдняга сына Дзмітрыя Ганна Лукашэнка, больш вядомая пад творчым псеўданімам Ганна Сялук. Яна ў апошнія гады вылучылася на ролю самай аўтарытэтнай паэткі-песенніцы, а таксама займаецца прадзюсіраваннем праўладных масавых мерапрыемстваў.

Іншым кавалерам медаля Францыска Скарыны стаў дырэктар ТАА «Музычная медыякампанія» Андрэй Гузель, намесніцай якога працуе родная сястра Ганны Сялук Таццяна Кулакова. Сама Кулакова таксама ёсць у спісе ўзнагароджаных, ёй Лукашэнка афіцыйна выказаў сваю падзяку. 

Ордэн Айчыны I ступені Лукашэнка даў генеральнаму дырэктару ААТ «Савушкаў прадукт» Аляксандру Саўчыцу.

Званне заслужанай артысткі Беларусі прысвоена салістцы вядомага сваёй праўладнай актыўнасцю гурта Aura Юліі Быкавай, а генеральны дырэктар ТАА «Прадзюсарская кампанія Аўра» Яўген Алейнік абышоўся падзякай Лукашэнкі.

Сярод шматлікіх уладальнікаў гэтай падзякі ёсць таксама імя прапагандыста, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Гігіна.

Чытайце таксама:

Сястра Ганны Сялук: Амерыка і «Еўрабачанне» нам не патрэбныя, ёсць рынак Расіі і Казахстана

У нявесткі Лукашэнкі новы праект. Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук

Нявестка Лукашэнкі анансавала працяг свайго «Марафона адзінства» — праект «Час любіць сваё»

«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі

Каментары да артыкула