ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне
ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне, пасля яго пакажуць Расіі, піша New York Post са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Белага дома.
Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images
Украіна практычна поўнасцю гатовая пагадзіцца на мірны план Дональда Трампа, і рашэнне пра поўнае і ўсёабдымнае спыненне агню могуць узгадніць ужо на наступным тыдні на сустрэчы ў Лондане.
Міністр абароны Украіны Рустэм Умераў паведаміў амерыканскім чыноўнікам, што Кіеў «на 90%» згодны з мірнай праграмай прэзідэнта Трампа. Цяпер пытанне ў тым, ці пагодзіцца на гэты план Масква.
«На наступным тыдні ў Лондане мы хочам прыняць рашэнне пра поўнае і ўсёабдымнае спыненне агню. Потым мы маем намер правесці перамовы з расіянамі і сказаць: «Добра, вось найлепшая і канчатковая прапанова», каб высветліць, на чым спыніліся абодва бакі. І як толькі мы гэта атрымаем, тады будуць вызначаныя наступныя крокі», — адзначыў чыноўнік.
Чытайце таксама:
Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы
Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку