БЕЛ Ł РУС

Ватыкан апублікаваў першую фатаграфію Папы Францішка ў труне

22.04.2025 / 10:29

Nashaniva.com

У Ватыкане з’явіліся першыя фатаграфіі памерлага Папы Францішка — ён ляжыць у простай адкрытай дамавіне. Побач з целам — швейцарскія гвардзейцы і вышэйшае духавенства, піша Bild.

Фота: прэс-служба Ватыкана

Кардынал Кевін Фарэл паведаміў, што Папа памёр напярэдадні раніцай у 7:35.

«Усё яго жыццё было прысвечана служэнню Госпаду і Яго Царкве», — заявіў ён.

Францішку было 88 гадоў. У бліжэйшыя тры дні цела пантыфіка будзе выстаўлена для публічнага развітання ў саборы Святога Пятра.

Пахаванне, як чакаецца, адбудзецца не ў саборы, а ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ — менавіта так завяшчаў сам Францішак два гады таму. Гэта адна з галоўных рымскіх цэркваў, дзе знаходзіцца старадаўняя ікона Багародзіцы. Перад ёй ён маліўся да і пасля ўсіх замежных паездак.

У Рым на развітанне з пантыфікам прыбудуць лідары з усяго свету, у тым ліку Дональд Трамп.

Акрамя таго, чакаюцца і спецыяльныя рэйсы з Аргенціны — радзімы Папы Францішка.

Чытайце таксама:

Хто будзе наступным Папам? Вось хто можа змяніць Францішка

Папа Францішак: лацінаамерыканец, які мяняў касцёл​

Назвалі афіцыйную прычыну смерці Папы Францішка

«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы

Наколькі ўплывовыя Папа і Каталіцкая царква ў свеце?

Каментары да артыкула