БЕЛ Ł РУС

Не паспяваюць здаць Нацыянальны стадыён: фінал футбольнага Кубка Беларусі перанеслі ў Гродна

22.04.2025 / 12:31

Nashaniva.com

Першапачаткова планавалася, што матч за Кубак Беларусі можа адбыцца на новым Нацыянальным стадыёне ў Мінску. Але тэрміны яго здачы зноў перанеслі.

Нацыянальны стадыён у Мінску. Фота: Blizko.by

Фінал Кубка Беларусі па футболе пройдзе ў Гродне. Матч на стадыёне ЦСК «Неман» прызначаны на 24 мая. 

Першапачаткова планавалася, што сустрэча пройдзе на Нацыянальным стадыёне ў Мінску, які будзе pмяшчаць 33 тысячы гледачоў. Аднак арэну, якую ўзводзяць за кітайскія інвестыцыі, усё ніяк не дабудуюць.

Стадыён планавалі адкрыць да канца 2024 года, але ў сакавіку тэрмін здачы арэны зноў перанеслі — на гэты раз з адкрытай датай. Пры гэтым усе аб’екты вакол стадыёна павінны дабудаваць да 1 кастрычніка 2025 года.

Барацьбу за Кубак Беларусі працягваюць чатыры каманды. Гродзенскі «Неман» у першым паўфінальным матчы разграміў «Віцебск» (3:0), а «Тарпеда»-БелАЗ і «МЛ Віцебск» разышліся без забітых мячоў. Сустрэчы ў адказ адбудуцца 7 і 8 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула