Літоўскі сэрвіс Paysera патлумачыў, чаму заблакаваў рахункі некаторых беларусаў
На мінулым тыдні літоўскі анлайн-банк Paysera паведаміў пра закрыццё рахункаў беларусам і расіянам, якія маюць літоўскія нацыянальныя візы D, калі яны не пацвердзяць наяўнасць літоўскага ці іншага еўрапейскага ДНЖ. Цяпер ён на запыт расійскай «Новой газеты Европа» патлумачыў, чаму так зрабіў.
Фота ілюстрацыйнае
У сэрвісе патлумачылі, што Банк Літвы, маўляў, запатрабаваў узмоцненых праверак кліентаў без грамадзянства і ДНЖ краін ЕС. Гэтыя меры дапамагаюць забяспечыць абарону фінансавай сістэмы Літвы ад магчымых злоўжыванняў, звязаных з міжнароднымі санкцыямі.
Пры гэтым падкрэслівацца, што гэтыя абмежаванні не накіраваныя супраць якіх-небудзь канкрэтных груп асоб або прафесій, такіх як незалежныя журналісты або прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.
Paysera — літоўскі плацежны сэрвіс, якім часта карыстаюцца эмігранты з Беларусі і іншых краін, у тым ліку ў сітуацыях, калі няма магчымасці адкрыць рахунак у іншай установе.
Іншыя еўрапейскія анлайн-банкі і аплатныя сэрвісы, у тым ліку літоўскі Revolut, пакуль не рассылалі ўладальнікам віз D падобных лістоў.
Чытайце таксама:
Літоўскі анлайн-банк Paysera будзе закрываць рахункі беларусам, у якіх няма еўрапейскага ДНЖ
Беларусаў, якія часта ездзяць дадому, вырашылі не пазбаўляць ДНЖ у Літве