Беларусаў, якія часта ездзяць дадому, вырашылі не пазбаўляць ДНЖ у Літве
Сейм Літвы ў чацвер працягнуў яшчэ на адзін год нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі. За гэта прагаласавалі 115 дэпутатаў Сейма, супраць не было ніводнага, адзін палітык устрымаўся, паведамляе LRT.

Пасля абмеркавання парламентарыі падтрымлівалі больш строгія абмежавальныя меры, чым тыя, што дзейнічаюць цяпер, аднак у працэсе канчатковага прыняцця ад іх адмовіліся.
Першапачаткова меркавалася больш ураўнаважыць санкцыі для грамадзян Расіі і Беларусі, адмаўляючыся прымаць ад апошніх, як і ад расіян, заявы на выдачу дазволаў на жыхарства ў Літве, калі ў іх няма дзейнай візы.
Аднак гэтая ініцыятыва не была падтрымана, бо было заяўлена, што нельга прыраўноўваць грамадзян Беларусі да расіян, паколькі яны не апраўдваюць і не падтрымліваюць агрэсіўныя дзеянні і палітыку, якія праводзяцца супраць Украіны. Таму ім па-ранейшаму павінен быць прадастаўлены прававы механізм для ўезду ў Літву з мэтай працоўнай дзейнасці.
Таксама прапаноўвалася анулёўваць ужо выдадзеныя дазволы на жыхарства ў Літве, калі грамадзяне Расіі або Беларусі больш за адзін раз цягам трох каляндарных месяцаў наведвалі гэтыя краіны. Ад гэтай прапановы таксама адмовіліся падчас прыняцця.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары