БЕЛ Ł РУС

Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць

23.04.2025 / 13:13

Nashaniva.com

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ЗША прапанавалі Расіі і Украіне мірнае пагадненне, якое прадугледжвае абмен некаторымі тэрыторыямі і замарожванне канфлікту прыблізна па цяперашніх лініях судакранання, піша Bloomberg.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Ён заявіў, што і Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны ў цяперашні час кантралююць: «Давядзецца правесці пэўныя тэрытарыяльныя абмены».

Паводле яго слоў, у выніку лінія размежавання, верагодна, не будзе дакладна супадаць з лініяй фронту, якая склалася цяпер: «Цяперашнія лініі, недзе побач з імі, — вось дзе ўрэшце, я думаю, будуць праходзіць новыя лініі канфлікту».

Джэй Дзі Вэнс дадаў, што ЗША зрабілі Расіі і Украіне «вельмі выразную прапанову» адносна шляху да мірнага пагаднення, дадаўшы, што «наступіў момант, калі яны павінны альбо сказаць «так», альбо Злучаныя Штаты павінны выйсці з гэтага працэсу».

Чытайце таксама:

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

ЗША заўтра прапануюць Украіне і Еўропе прызнаць Крым расійскім — The Washington Post

Пяскоў: Пуцін гатовы да прамых перамоваў з Кіевам

Каментары да артыкула