БЕЛ Ł РУС

Беларускі экс-сенатар арыгінальна зняўся ў рэкламе гатэля ў Гродне

24.04.2025 / 8:33

Nashaniva.com

Былы сенатар, а сёння кіраўнік абласных прафсаюзаў Віктар Лісковіч зняўся ў рэкламе гродзенскай гасцініцы «Турыст». Арыгінальны ролік з’явіўся ў яго інстаграме.

Лісковіч, які займае пасаду старшыні Гродзенскага аб’яднання прафсаюзаў, такім чынам прэзентуе прафсаюзную гасцініцу «Турыст».

У відэа гаворыцца пра камфартабельныя нумары, смачную кухню, ветлівы персанал і іншыя перавагі гасцініцы.

Лісковіч, пстрыкаючы пальцамі з калегамі мяняе лакацыі ўнутры гатэля, дэсантуючыся ў кадрах.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Виктор Лискович (@victor_liskovich)

Дарэчы, Віктар Лісковіч вельмі актыўна вядзе свой інстаграм, расказваючы пра сваё жыццё. То ён ловіць вудай у тазіку пластыкавых рыбак, то займаецца на трэнажорах, то забівае цвікі ў калоду ды шмат чаго іншага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула