БЕЛ Ł РУС

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе

25.04.2025 / 12:18

Nashaniva.com

Па словах былога ахоўніка Аляксандра Мілінкевіча, якога цяпер прызначылі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, амністыя палітвязняў не ўяўляецца магчымай і з’яўляецца немэтазгоднай.

Ён тлумачыць, што «геапалітычны шторм працягваецца», а падзеі, якія прывялі да масавых арыштаў, адбыліся зусім нядаўна.

«Што тычыцца экстрэмісцкіх злачынстваў, па-першае, гэта было зусім нядаўна, па-другое, гэта злачынства супраць парадку дзяржаўнага кіравання, па-трэцяе, сітуацыя, у якой знаходзіцца Рэспубліка Беларусь — а я нагадаю, што гэты геапалітычны шторм, элементам якога была спроба гібрыднага перавароту ў нашай краіне, працягваецца.

Іншымі словамі, ціск, агрэсія, заклікі да здзяйснення злачынстваў супраць канстытуцыйнага ладу і самі гэтыя злачынствы, хаця, безумоўна, іх інтэнсіўнасць, іх статыстыка прыкметна знізіліся за апошнія пяць гадоў з году ў год, усё роўна мы іх фіксуем», — напісаў Шпакоўскі.

«Таму на сённяшні дзень прымяненне такога роду рашэнняў, як амністыя, да гэтай катэгорыі асуджаных не ўяўляецца магчымым і выглядае немэтазгодным», — рэзюмуе ён.

Чытайце таксама:

Будзе амністыя да 80-годдзя Перамогі

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі

Каментары да артыкула