Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»
Пра выказаную прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падчас сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам гатоўнасць да перамоваў з Украінай без папярэдніх умоў паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.
Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Падчас учарашняй размовы з пасланнікам Трампа Уіткафам Уладзімір Пуцін паўтарыў, што расійскі бок гатовы да аднаўлення перамоўнага працэсу з Украінай без усялякіх папярэдніх умоў», — сказаў Пяскоў.
Прытым, як ён сцвярджае, раней «Пуцін казаў пра гэта ўжо неаднаразова».
Чацвёртая з пачатку года сустрэча паміж Пуціным і Уіткафам прайшла 25 красавіка. Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што гутарка доўжылася тры гадзіны і насіла «канструктыўны і вельмі карысны характар», а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў яе добрай.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара
Трамп: Крым застанецца з Расіяй
Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну