БЕЛ Ł РУС

Трамп: ЗША адмовяцца ад удзелу ў перамовах, калі Расія ці Украіна сарвуць здзелку

18.04.2025 / 21:9

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы адмовіцца ад удзелу ў мірных перамовах па Украіне, калі ў найбліжэйшы час у іх не будзе прыкметнага прагрэсу, піша Bloomberg.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Alex Brandon

«Калі па нейкай прычыне адзін з бакоў будзе сур'ёзна перашкаджаць працэсу, мы проста скажам: вы дурні. Вы жахлівыя людзі, і мы проста адыдзем у бок. Але спадзяюся, да гэтага не дойдзе», — сказаў Трамп.

Журналісты спыталіся ў прэзідэнта ЗША, ці не падаецца яму, што Расія спрабуе яго перайграць:

«Ніхто не гуляе са мной. Я спрабую дапамагчы. Гэта была вайна Байдэна», — адказаў Трамп, дадаўшы, што бачыць «шчырае імкненне да заканчэння вайны» з абодвух бакоў.

Пры гэтым ён не сказаў, ці спыняць ЗША аказваць вайсковую падтрымку Украіне:

«Я не хачу гэтага казаць, паколькі веру, што нам удасца дамагчыся [заключэння перамір'я]», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

У сваім «мірным плане» ЗША прапануюць аслабіць санкцыі супраць Расіі і пакінуць акупаваныя тэрыторыі Маскве

У Крамлі заявілі, што мараторый на ўдары па энергетыцы скончыўся

Дзяржсакратар ЗША: Калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, нам трэба рухацца далей

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны

Трамп цёпла прыняў прэм’ера Італіі Мелоні. Сказаў, што не вінаваціць Зяленскага ў вайне ва Украіне

Каментары да артыкула